Пад Салігорскам газаэлектразваршчык спаліў жанчыну?

Пад Салігорскам газаэлектразваршчык спаліў жанчыну?

У Салігорскім раёне газаэлектразваршчык нібыта спаліў жанчыну. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 27 жніўня ў адной з вёсак. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, на падворку аднаго з дамоў знайшлі цела мясцовай жыхаркі. Паводле папярэдніх дадзеных, яна была аблітая гаручай вадкасцю (на месцы здарэння знайшлі бутэльку з яе рэшткамі) і загарэлася. Ад атрыманых апёкаў жанчына памерла.

У забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, падазраецца 36-гадовы мясцовы жыхар. Следчыя працуюць з ім і са сведкамі. Прызначаны экспертызы.

Пад Салігорскам газаэлектразваршчык спаліў жанчыну?
Следчы камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі