Пад Парк высокіх тэхналогіяў вылучылі частку Старога Гродна

Парк высокіх тэхналогіяў пабудуе філіял у горадзе Гродна. Гродзенскі гарвыканкам вылучыў для яго зямельны ўчастак па вуліцы Горкага, на якім раней мясціўся атрад памежнікаў: вайскоўцы пераехалі ў новы будынак. Неўзабаве яшчэ адну частку Старога Гродна чакае перабудова. Разам з зямлёй горад аддаў ПВТ комплекс з чатырох адна- і двухпавярховых будынкаў, пабудаваных паміж 1895 і 1912 гг. Зараз у Парк высокіх тэхналогіяў абмяркоўваецца некалькі варыянтаў перабудовы. Гэты ці зварот па дапамогу ў распрацоўцы эскізнага праекту філіяла ва Ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, ці яго падрыхтоўка сіламі ўласных архітэктараў.

Паводле інфармацыі сайта “Блог Гродна s13”, ёсць і варыянт “індустрыяльнага дызайну”, “пры якім будуць спалучацца гісторыя і сучаснасць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі