Пад Оршай сутыкнуліся мікрааўтобус і фура

Пад Оршай сутыкнуліся мікрааўтобус і фура

Пад Оршай сутыкнуліся мікрааўтобус і фура. Здарэнне адбылося ў суботу раніцай на 142 кіламетры аўтадарогі М8 мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны. Кіроўца аўтамабіля “Івека” ехаў з боку Віцебска ў кірунку Оршы і на закругленні дарогі выскачыў на сустрэчную. Там ён сутыкнуўся з фурай DAF.

Удар быў такім моцным, што ”Івека” разарвала на дзве часткі.  Апроч таго, за фурай у момант здарэння ішоў легкавік “Шкода”. Малады кіроўца 1998 года нараджэння не паспеў зрэагаваць на дарожны інцыдэнт і ўрэзаўся ў заднюю частку паўпрычэпа DAF.

У выніку аварыі пацярпеў кіроўца мікрааўтобуса. Яго дэблакавалі выратавальнікі з МНС, пасля чаго мужчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў дастаўлены ў лякарню.

Як мяркуюць у ДАІ, прычынай здарэння сталі неспрыяльныя ўмовы надвор’я: стаяў туман, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога УУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі