Пад Оршай грузавік зваліўся з моста на чыгунку (фота)
![Пад Оршай грузавік зваліўся з моста на чыгунку (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vorsza-0503-3.jpg.webp?itok=LetfsIJD)
Зранку 4 сакавіка каля вёскі Юрцава Аршанскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам фуры "Вольва", паведамляе uvd.vitebsk.gov.by.
30-гадовы кіроўца грузавіка ехаў стомлены. На мосце над чыгункай ён не справіўся з кіраваннем — аўтамабіль збіў металічную агароджу і зваліўся на чыгуначнае палатно Орша — Віцебск. Паведамляецца, што ніякія цягнікі гэтым часам не ішлі.
Пры ДТЗ атрымаў траўмы 26-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці, які ехаў у якасці пасажыра. Яго даставілі ў аршанскую гарадскую лякарню №1.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.