Пад Мінскам адбудзецца вялікі openair-фэст беларускага рока

23 траўня пад Мінскам пройдзе вялікі фестываль беларускага рока “Bela Music — 09”. Ён запланаваны на адкрытай пляцоўцы аэраклуба “Баравая”.
Як распавёў Еўрарадыё мастацкі кіраўнік фэсту, лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка, імпрэзу падтрымала як Міністэрства культуры, так і сталічныя ды абласныя ўлады.

“Такі фестываль немагчыма зрабіць без дапамогі таго ж райвыканкама, аблвыканкама. Мы вельмі шмат і даўно размаўлялі з гэтымі людзьмі, спадзеючыся, што яны падтрымаюць. Спадзяемся, што гэтым разам усё атрымаецца”.

Хаменка адзначыў, што фестываль пазіцыянуе сябе выключна як беларускі, таму наўрад ці на ім з’явяцца замежныя зоркі. Таксама ён не выключыў, што з цягам часу “Bela Music” выйдзе за межы аднаго дня. Па словах Хаменкі, ідэя падобнага оўпэн-эйра нарадзілася яшчэ ў 1995 годзе.

Фота: Народныя навіны Віцебска

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі