Вы тут

Пад Лунінцам у аварыю трапіў самаробны аўтамабіль

Незвычайны аўтамабіль / vk.com/brestgai

Пад Лунінцам у аварыю трапіў самаробны аўтамабіль ("легкавы ГАЗ"). Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўначы 19 лютага. 30-гадовы жыхар аграгарадка Любачын не саўладаў з кіраваннем на аўтадарозе і машына з'ехала ў левы кювет, дзе перакулілася. Вясковец атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны (з салона яго вызвалілі ратавальнікі з дапамогай спецінструментаў). Высветлілася, што ён ніколі не меў правоў кіроўцы.

ДАІ праводзіць праверку і высвятляе "гісторыю" дзіўнай машыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.