Вы тут

Пад Лагойскам перакулілася маршрутка, загінуў пасажыр

На месцы ДТЗ / @pressmvd

7 верасня ў Лагойскім раёне перакулілася маршрутка. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося каля 17:30 на аўтадарозе М3. Там аўтамабіль Peugeot, якім кіраваў 40-гадовы мужчына, з нейкай прычыны сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes-Benz, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Ад удару маршрутка і перакулілася. Загінуў адзін з пасажыраў, яшчэ шэсць чалавек трапілі ў бальніцу.

Маршруткай "Плешчаніцы — Лагойск — Мінск" кіраваў 45-гадовы вадзіцель, у ёй ехалі 12 пасажыраў. Ужо вядома, што кіроўца Peugeot амаль паўсотні разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.