Пад Капылём выратавалі трох рыбакоў, якія праваліліся пад лёд

Пад Капылём выратавалі трох рыбакоў, якія праваліліся пад лёд

5 сакавіка ў 16:45 ратавальнікам паведамілі пра трох чалавек, якія праваліліся пад лёд. Здарэнне адбылося на Чырвонаслабодскiм вадасховішчы каля вёскі Смолічы Капыльскага раёна.

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікі відавочцы выцягнулі з вады 73-гадовага мужчыну. Пры дапамозе вяроўкі і ратавальнага круга супрацоўнікі МНС выратавалі 69-і 62-гадовага мужчын. 

Выратаваных перадалі лекарам хуткай медыцынскай дапамогі, а потым шпіталізавалі ў Капыльскую цэнтральную раённую лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі