Пад Гроднам п’яны кіроўца разбіў чужую машыну і пасмяяўся з гэтага (фота)

Пад Гроднам п’яны кіроўца разбіў чужую машыну і пасмяяўся з гэтага (фота)

Дарожна-транспартнае здарэнне, у якім 30-гадовы кіроўца аўто толькі цудам не пацярпеў, здарылася сёння раніцай пад Гроднам. На закругленні дарогі ўлева кіроўца Audi A6 не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, збіўшы два дрэвы. Як адзначылі відавочцы здарэння, шафёр быў у неадэкватным стане: калі прыехалі медыкі, малады чалавек сеў на парог іх “Газелі” і стаў гучна смяяцца і размахваць рукамі.

Высветлілася, што ён ехаў з начной дыскатэкі, дзе шмат выпіў — утрыманне алкаголю ў яго арганізме ў 10 разоў перавышала максімальна дапушчальныя значэнні. Хуткасць, з якой ён перасоўваўся па трасе, была не меншай за 100 км/гдз. Толькі цудам ён не пацярпеў у здарэнні: машына размінулася з асвятляльным слупам. Але і без гэтага аўто моцна пабітае: пашкоджаныя колы, амаль зруйнаваны маторны адсек. Да таго ж выявілася, што машына была аформленая на іншага чалавека, перадае autogrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі