Пад Гроднам адчынілі рэзідэнцыю Дзеда Мароза (фота, відэа)

Пад Гроднам адчынілі рэзідэнцыю Дзеда Мароза (фота, відэа)

Дзеці з усёй Гродзенскай вобласці цяпер змогуць трапіць у рэзідэнцыю Дзеда Мароза і Снягуркі. Зімовы дом для казачных герояў адчынілі ў дзіцячым лагеры "Зорка" 4 снежня.

Пытанне аб тым, каб у Гродзенскай вобласці быў свой Дзед Мароз, абмяркоўвалі яшчэ два гады таму, распавёў падчас адкрыцця старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль Нікіцін. Аднак рэалізаваць ідэю атрымалася толькі цяпер.

Зімой у лагеры дзяцей будзе прымаць Дзед Мароз, летам — цар Няптун. Пакуль рэзідэнцыя яшчэ зусім не гатовая. У будучыні тут паставяць ёлку, арганізуюць гандаль, будуць праводзіць святы і вадзіць карагоды. Калі практыку ўдасца ўдала ўкараніць, то падобныя рэзідэнцыі адкрыюць і ў іншых лагерах.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі