Вы тут

Пад Гроднам з поля скралі 600 кілаграмаў бульбы

Фота: vgr.by

У жыхара Гродзенскага раёна з поля выкапалі і выкралі бульбу. 15 верасня гаспадар яшчэ бачыў бульбу, а днём 18-га ўсё было выкапана, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Бульбу выкапалі з дапамогай тэхнікі і вывезлі яе на аўтамабілі. Агулам з поля гаспадара скралі 600 кілаграмаў бульбы і нанеслі шкоды на 150 рублёў. 

Падазраваных у крадзяжу цяпер шукаюць, па адпаведным артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.