Пад Бранскам загінула сям'я прадпрымальнікаў з Рэчыцы

Сёння ўначы ў Бранскай вобласці загінула сям'я прадпрымальнікаў Жураўскіх з Рэчыцы. Як паведаміў мясцовы актывіст кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Леанід Невар, Станіслаў і Ірына Жураўскія мелі ў Рэчыцы дзве гандлёвыя кропкі, у працы якіх да 1 студзеня 2008 года былі задзейнічаныя наёмныя працаўнікі.
З наступленнем новага года сям'я была вымушаная адмовіцца ад наймітаў і весці бізнес утрох: пяцідзесяцігадовы Станіслаў, яго 47-гадовая жонка Ірына і іх 23-гадовая дачка Марына. Самастойнае вядзенне гандлю аказалася справай няпростай: працу непасрэдна на гандлёвых кропках давялося сумяшчаць з забеспячэннем, вядзеннем дакументацыі і іншымі абавязкамі.

Часу на адпачынак у прадпрымальнікаў не заставалася. Пасля заканчэння чарговага працоўнага дня на кропцы ён разам з жонкай паехаў у Маскву за таварам. Пад Бранскам прадпрымальнік заснуў за рулём, машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з фурай.

"Барысаў Электронны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі