Па справе аб гібелі дзіцяці ў Мінску з пяці чалавек адпусцілі трох

Па справе аб гібелі дзіцяці ў Мінску з пяці чалавек адпусцілі трох

Па справе аб гібелі дзіцяці ў Мінску з пяці чалавек, якіх раней затрымлівалі, адпусцілі трох. За кратамі застаецца яго бацька. Пра гэта ў эфіры "Альфа Радыё" распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Труп дзіцяці з пятлёй на шыі знайшлі раніцай 8 лютага каля дома па праспекце Ракасоўскага. Пазней стала вядома, што яму было пяць месяцаў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах". Былі затрыманыя пяць чалавек, якія напярэдадні знаходзіліся ў кватэры з дзіцём (яны ўжывалі алкагольныя напоі). У дачыненні двух чалавек, якія знаходзяцца пад вартай, "праводзяцца комплексныя судова-медыцынскія экспертызы ва ўмовах стацыянару".

Дагэтуль прычына смерці невядомая, а сітуацыя вельмі заблытаная, кажа Ганчарова. Цялесных пашкоджанняў, звязаных з падзеннем з вышыні, на целе дзіцяці няма. Таму версія пра падзенне з 11-га паверху не пацвердзілася, інфармуе sb.by. Экспертызы мусяць дапамагчы ў высвятленні прычыны яго смерці.

Па справе аб гібелі дзіцяці ў Мінску з пяці чалавек адпусцілі трох
sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі