Па дарозе з Мінска ў Вільню перакулілася маршрутка
![Паводле папярэдняй версіі, кіроўца не справіўся з кіраваннем / vk.com/uvdgrodno](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/avto_21_12.jpg.webp?itok=5cuU-3rv)
Паводле папярэдняй версіі, кіроўца не справіўся з кіраваннем / vk.com/uvdgrodno
Раніцай на трасе, якая вядзе з Мінска да беларуска-літоўскай мяжы, перакулілася маршрутка. У ёй было восем пасажыраў, якія ехалі з Мінска ў віленскі аэрапорт, расказалі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося каля 5.30. 41-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Кіроўца і пасажыр на пярэднім сядзенні былі прышпіленыя, яны не пацярпелі. А вось траім пасажырам спатрэбілася дапамога медыкаў. Іх забралі ў шпіталь на абследаванне, распавялі ў гродзенскім ДАІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.