Вы тут

Па цэнтры Мінска прабеглі тысячы жанчын (відэа)

Еўрарадыё

Апоўдні 8 сакавіка на праспекце Незалежнасці ў Мінску стартаваў забег Beauty Run, які сабраў каля 5 тысяч удзельніц. Яны прабеглі дыстанцыі 2 альбо 5 кіламетраў. Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.

Кожная ўдзельніца, што дабегла да фінішу, атрымала медаль і кветку.