П. Канавальчык: Нават не ведаю, чаму сёлета арганізуюць “Рок-Каранацыю”

Былы галоўны рэдактар газеты “Навінкі” Паўлюк Канавальчык паведаміў Еўрарадыё, што ў хуткім часе можна чакаць арганізацыю чарговай, ужо другой па ліку “Рок-Гільяціны”.
У дзень правядзення “Рок-Каранацыі” Еўрарадыё звярнулася да Паўлюка Канавальчыка, былога галоўнага рэдактара газеты “Навінкі” і арганізатара “Рок-Гільяціны”, з пытаннем, ці будзе праводзіцца ў гэтым годзе знакамітая “Рок-Гільяціна”? Вось што ён адказаў:

- Мы, шчыра кажучы, яшчэ не абмяркоўвалі гэтае пытанне, але хутчэй за ўсё абмяркуем у бліжэйшыя дні.

- А колькі разоў праводзілася “Рок-Гільяціна”? І калі - апошнім разам?

- Яна праводзілася адзін раз у той год, калі заяўлялася, што гэта апошняя “Рок-Каранацыя”. Здаецца, гэта быў 2000 год. Не ведаю, чаму наогул сёлета ўзнікла пытанне правядзення “Рок-Каранацыі”, таму што павінны ж быць нейкія новыя людзі і гурты, а тут ізноў збіраюцца нашыя... нават не ведаю, як назваць, - зоркі беларускай музыкі…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі