"Океан Ельзи" прэзентаваў кароткаметражны фільм (Глядзець)

Гурт «Океан Ельзи» прэзентаваў новы кліп на песню «На лінії вогню».  Ролік, праца над якім скончылася ў Кіеве 29 верасня, паралельна стаў троххвілінным фільмам Сямёна Горава «Ён і Яна». Цікава, што музыкі гурта ў кліпе не здымаліся, бо ў галоўнай ролі – пачуцці і эмоцыі, паведамляецца на сайце каманды.

У аснове відэа – дзве паралельныя сюжэтныя лініі, якія прапанаваў рэжысёр Сямён Гораў, які раней працаваў над кліпамі «Акіяна» на песні «Там, дэ нас нема» і «Сосны». Прадзюсерам здымак відэа на песню «На лінії вогню» выступіў Віталь Клімаў, які працаваў з гуртом яшчэ ў 90-х. Ён жа і запрасіў для здымак рэжысёра Горава.

Як адзначыў спадар Клімаў, «апошнім часам Гораў здымае артыстаў, якія працуюць у крыху іншай стылістыцы, але ён даўно ведае і разумее гурт, а галоўнае - можа прапанаваць нестандартную ідэю. Дык вось, паслухаўшы кампазіцыю, Сямён вырашыў сумясціць кліп і кароткаметражнае кіно. Як высветлілася, песня «Океана Ельзи» «На лінії вогню» і ідэя фільма «Ён і Яна», якую рэжысёр ужо даўно выношваў, выпадкова супалі. Так і з'явіўся кароткаметражны фільм з саўнд-трэкам».

Тым часам, з 17-га верасня, « Океан Ельзи » знаходзіцца ў заключнай частцы гадавога «Dolce Vita тура» ў падтрымку аднайменнага альбома. На сёння адбылося ўжо больш за 60 канцэртаў ва Ўкраіне, Расіі, Беларусі. Далей чакаюцца канцэрты ў Цэнтральнай частцы Расіі, а таксама ў ЗША, Канадзе, Чэхіі. Скончыцца тур 3 снежня вялікім кіеўскім канцэртам.



Фота: forum.sevastopol.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі