Oasis адмянілі заняткі ў шатландскай школе

З-за гурта Oasis у шатландскай школе адмянілі заняткі. Улады Эдынбурга, дзе брытанскія музыкі выступалі з канцэртам, палічылі, што выступ і звязаныя з ім арганізацыйныя моманты небяспечныя для дзяцей, піша New Musical Express.
У прыватнасці, каля стадыёна, што знаходзіцца непадалёк ад школы і на якім праходзіў канцэрт, сабралася вялікая колькасць людзей. Да таго ж вакол яго разгарнуўся гандаль алкаголем. Калі дзеці ўзрадаваліся рашэнню ўладаў, то іх бацькі былі абураныя.

"Хто яны такія, гэтыя Oasis, каб нашы дзеці былі вымушаныя сысці са школы раней адведзенага часу? Калі б у горад прыехала каралева, тады добра, можна было б зразумець, для чаго прынятыя такія захады", — заявіла маці аднаго з вучняў.

Самі музыкі здарэнне са школай не каментуюць.

Фота: oasisinet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі