Нямецкі суд прыгаварыў педафіла да грамадскіх прац у дзіцячым садку

У Нямеччыне на наступным тыдні пачнецца суд над педафілам, якога раней прыгаварылі да грамадскіх прац у дзіцячым садку(!), дзе ён заляцаўся да двух дзяцей.
Па словах прэс-сакратара пракуратуры, суддзя, якая вынесла мінулы прысуд, не прачытала справу да канца і не заўважыла, што злачынца быў тройчы асуджаны за педафілію.

Як распавёў прадстаўнік пракуратуры, сёлета мужчыну прысудзілі да 720 гадзінаў грамадскіх прац у дзіцячым саду за пазапраўны падзаробак. У красавіку гэтага года падсуднага арыштавалі пасля таго, як дырэктар дзіцячага саду заспела яго ў працэсе сэксуальных заляцанняў да двух дзетак.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі