Нямецкая газета заклікае пазбавіцца ад помніка расійскаму танку ў Берліне

Газета апублікавала петыцыю з заклікам дэмантаваць два танкі, размешчаныя на п’едэсталах проста перад савецкім помнікам ахвярам вайны ў Берліне. Мемарыяльны комплекс быў узведзены ў 1945 годзе недалёка ад Брадэнбургскай Брамы.



У петыцыі гаворыцца, што, выкарыстоўваючы зброю для анэксіі Крыму і сцягваючы войскі да ўсходніх межаў Украіны, Крэмль "уяўляе пагрозу свабодзе Украіны". "Більд" заклікае сваіх чытачоў звяртацца з лістамі пратэсту ў Бундэстаг. Таксама выданне афіцыйна падало сваю петыцыю ў парламент, інфармуе Радыё "Свабода".



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі