Вы тут

Новым прэзідэнтам Еўрапарламента стаў сацыял-дэмакрат Давід Сасолі

Давід Сасолі / Reuters

Новым прэзідэнтам Еўрапарламента стаў італьянскі сацыял-дэмакрат Давід Сасолі, паведамляе Reuters. 3 ліпеня падчас галасавання прадстаўнік "Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і  дэмакратаў" атрымаў абсалютную большасць галасоў: 345 пры неабходных для абрання 334. Чэх Ян Заградзіл ад "Альянса кансерватараў і рэфарматараў у Еўропе" атрымаў 160 галасоў у сваю падтрымку, немка Ска Келер ад "Зялёных — Еўрапейскага свабоднага альянсу" — 119, іспанка Сіра Рэга ад "Еўрапейскіх аб'яднаных левых" — 43 галасы.

Давід Сасолі зменіць на пасадзе спікера Еўрапарламента Антоніё Таяні. Новаму кіраўніку 63 гады. Сасолі працаваў журналістам у Фларэнцыі. Упершыню ён быў абраны еўрадэпутатам у 2009-м. Раней яго выбіралі віцэ-спікерам Еўрапарламента.