Новы старшыня Партыі БНФ будзе абраны праз некалькі гадзінаў

5 верасня ў Палацы культуры МТЗ праходзіць XI з'езд Партыі БНФ. Нягледзячы на перашкоды з боку ўладаў, абіраць новага старшыню партыі ў Мінск завіталі каля 350 дэлегатаў з усёй Беларусі. Нагадаем, цяперашні лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі неаднаразова заяўляў пра тое, што не будзе балатавацца на наступны тэрмін. За вакантную пасаду канкуруюць намеснікі сп Баршчэўскага – Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч у сваёй праграме робіць акцэнт на перамены, што дазволяць партыі дасягнуць еднасці і самастойнасці. Віктар Івашкевіч жа канцэнтруецца на вылучэнні і прасоўванні “фронтаўскага” кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2011 года.

Газета “Наша Ніва” мяркуе, што не выключанае і вылучэнне 3-га кандыдата — Вінцука Вячоркі. Але пакуль ён пра гэта не заяўляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі