Новы рэкорд долара — 21 718

Новы рэкорд долара — 21 718

Пасля таргоў 3 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Долар цяпер каштуе 21 718 рублёў (+150), еўра — 23 676 рублёў (+171). Расійскі рубель каштуе 274,07 беларускіх (-2,1).

Гэта новы рэкорд курса долара — 22 студзеня долар каштаваў 21 564 рублі, потым знізіўся, а 2 лютага вырас да 21 568. Рэкордны курс еўра ў 23 779 усталяваны 22 студзеня, пакуль застаецца не перавышаным.

Беларускі рубель да кошыка валют знізіўся на 0,12%. З пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют знізіўся на 12,92%, да долара рубель дэвальваваўся на 16,96%, да еўра — на 16,63% і на 7,34% да расійскага рубля.

Новы рэкорд долара — 21 718
Новы рэкорд долара — 21 718
Новы рэкорд долара — 21 718

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі