Новы цягнік “Белы бусел” сёння ўпершыню паедзе з Мінска у Кіеў

Новы фірмовы цягнік Мінск-Кіеў-Мінск 16 лістапада ўпершыню ў новым абліччы ад’едзе ва Ўкраіну. Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар Беларускай чыгункі Таццяна Бондарава, такім “прадуманым” беларускі цягнік пойдзе ўпершыню. Бондарава: “Усё, пачынаючы ад падбору маладых праваднікоў са спецыяльнай атэстацыяй, да лагатыпа, стылю і інтэр’ера рыхтавалася і распрацоўвалася спецыяльна пад новы цягнік. Сёння ён ідзе ў новым статусе ўпершыню. Дарэчы, пад гэты адзіны лагатып “бусляня” ў цягніку аформлена ўсё: сурвэткі, ручнікі, абрусы і нават гарбатны парцэлянавы посуд”.

Нагадаем, назву новага цягніка, фактычна, выбірала ўся Беларусь шляхам інтэрнэт-галасавання на партале TUT.BY Сярод варыянтаў назвы для фірмовага цягніка Мінск-Кіеў-Мінск прапаноўваліся: “Дняпро”, "Белыя росы", "Купалінка", "Лянок" і "Спадчына".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі