Вы тут

Новая прыгожая птушка знойдзена ў Беларусі

Спробы злавіць сіняхвостку ў Беларусі доўжыліся два гады

Арнітолаг Дзяніс Кіцель знайшоў у Расонскім раёне Віцебскай вобласці новую для Беларусі птушку — сіняхвостку, паведамляе "Еўрарадыё".

Па словах спецыяліста, спробы злавіць сіняхвостку доўжыліся два гады. Гэта атрымалася дзякуючы таму, што калегі Кіцеля з Фінляндыі даслалі яму аўдыёзапіс голасу, на які сіняхвосткі добра рэагуюць. Але птушка прыляцела не адразу.

"У мінулым годзе я больш за 20 дзён ставіў гэты голас — нічога не атрымалася. А сёлета з 5 верасня мы ставім кожную ноч, і праз 10 дзён атрымалася злавіць і акальцаваць гэты від", — паведаміў арнітолаг.

Сіняхвостка — птушка з сямейства мухалоўкавых, якая любіць густыя хваёвыя і яловыя лясы, вільготныя нетры. Яна жыве на тэрыторыі ад Эстоніі і Фінляндыі праз Сібір да Японіі і Карэі. Сустрэць сіняхвостку можна і на поўдні, прыкладам у Казахстане ці Тайландзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.