Новае графіці на "сцяне Шчоткінай" (фотафакт)
На вядомай ужо "сцяне Шчоткінай" з'явілася новае графіці — з лаканічным пытаннем: "Ну, калі ўжо, а?"
Акрамя таго, на сцяне праступіў ранейшы надпіс "Пракапеня-гейт". Гэты надпіс быў зроблены з выразаных газет. Камунальныя работнікі не абдзіралі газетныя літары, а проста зафарбавалі іх. Калі газеты адклеіліся ад сценкі, надпіс зноў праступіў.
Каля абеда 5 лютага камунальнікі зафарбавалі абодва надпісы.