Вы тут

Ніхто не павінен падвяргацца катаванням — супрацоўнікі "Нафтана" запісалі зварот

Работнікі наваполацкага прадпрыемства, якія паўдзельнічалі ў запісе відэазвароту / Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі ААТ "Нафтан" запісалі чарговы зварот да ўладаў і беларускаго грамадства. У ім яны пералічылі артыкула Канстытуцыі, якія гарантуюць грамадзянам правы і свабоды. 

"Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы",  аб ст.2 Асноўнага закона нагадаў машыніст "Нафтана" Ігар Добросолец.


Работнікі прадпрыемства казалі, што, згодна з Канстытуцыяй, "ніхто не павінен падвяргацца катаванням" і "ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ва ўстаноўленым законам парадку даказана".

Акрамя Асноўнага закона, яны працытавалі таксама адзін з артыкулаў Выбарчага кодэкса аб тым, што ўчастковыя камісіі абавязаныя вывешваць выніковыя пратаколы для ўсеагульнага агляду.

 

"Мы работнікі ААТ "Нафтан" абараняем сваё права людзьмі быць і людзьмі звацца", - кажа старшы аператар ААТ "Нафтан" Васіль Прянник.

Папярэдні зварот работнікаў "Нафтана" быў апублікаваны ў пачатку кастрычніка. У ім яны казалі пра тое, што хочуць жыць у краіне, "дзе выконваюцца правы і свабоды чалавека, дзе працуюць законы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.