За 26 сакавіка 116 чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі, піша пагранслужба Польшчы. Больш за ўсё мігрантаў выяўлена каля Кузніцы — 40 чалавек.
У Нарэўцы польскім памежнікам давялося зладзіць пагоню і зрабіць папераджальны стрэл, каб затрымаць мужчыну з Грузіі, які вырашыў не спыняцца для кантролю на мяжы.
Нягледзячы на арганізацыю эвакуацыйных рэйсаў з Беларусі, частка мігрантаў, якія прыбылі ў Беларусь для таго, каб затым прайсці ў Еўропу, працягвае заставацца ў краіне.