Незадаволены высокімі коштамі на гарэлку беларус дастаў пісталет

Незадаволены высокімі коштамі на гарэлку беларус дастаў пісталет

Нецвярозы мужчына пагражаў прадавачцы пісталетам. Здарэнне адбылося 15 красавіка ў Ждановічах пад Мінскам.

Як паведамляе прэс-служба МУС, увечары ў харчовы магазін зайшоў п'яны мужчына. На вачах пакупнікоў ён дастаў пісталет і стаў пагражаць прадавачцы кавярні, бо яму не спадабаліся высокія цэны на спіртное.

Пасля сыходу ўзброенага візіцёра прадавачка выклікала міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі 32-гадовага мясцовага жыхара недалёка ад крамы. Пры ім быў пісталет, як выявілася — пнеўматычны. 

Мужчына патлумачыў міліцыянтам, што напярэдадні ён упершыню пасля працяглай кадзіроўкі ужыў спіртное. Пасля гэтага яго пацягнула на подзвігі.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі