New Young Pony Club анансавалі выхад другога альбома

Відныя дзеячы н’ю-вэйв-адраджэння і н’ю-рэйв-сучаснасці, лонданцы New Young Pony Club рапартуюць аб завяршэнні працы над сваім новым студыйным альбомам. Пласцінка пад назвай “The Optimist” стане другім паўнафарматным рэлізам у

Аднак першае ўражанне ад пласцінкі прыхільнікі інды-рокераў змогуць атрымаць яшчэ задоўга да гэтага: 14-га снежня “Поні” прэзентуюць на сваім сайце кампазіцыю “Lost A Girl”, якая будзе даступная для вольнай запампоўкі.

Якія-небудзь іншыя падрабязнасці новага рэлізу музыкі пакуль не анансуюць. Нагадаем, што “The Optimist” стане паслядоўнікам дэбютніка “Fantastic Playroom”, які быў прыняты з вялікім запалам як публікай, так і крытыкамі, і намінаваны на прэмію Mercury Music Prize у 2007-м годзе.

Фота: www.canyouseethesunset.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі