Неплацельшчыкаў аліментаў адправілі на могілкі

За ўхіленне ад выплаты аліментаў злосныя неплацельшчыкі могуць лёгка апынуцца на могілках... З рыдлёўкай і мятлой у руках.
Сталічная міліцыя заключыла дамову са спецкамбінатам абслугоўвання насельніцтва, і цяпер неплацельшчыкаў адпраўляюць на грамадскія працы прыбіраць магілы, перадае Першы канал.

Брыгада неплацельшчыкаў, якія на 15 сутак трапілі ў цэнтр ізаляцыі, ужо працуе на Чыжоўскіх могілках. Усе заробленыя грошы пойдуць на пагашэнне абавязкаў перад дзяржавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі