Вы тут

Непаўналетні маладзечанец угнаў BMW, каб пакатаць дзяўчыну

uvd-mo.gov.by

У ноч на 28 сакавіка ў Маладзечне на вуліцы Вялікі Гасцінец супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль BMW 520. За рулём аўто быў 17-гадовы жыхар Маладзечна, які не меў дакументаў на аўтамабіль і пасведчання кіроўцы, піша uvd-mo.gov.by.

Выявілася, што юнак падпрацоўваў на адной з станцый тэхабслугоўвання ў прыгарадзе Маладзечна. Каля 22.30 ён, скарыстаўшыся ключамі, угнаў аўтамабіль кліента — 35-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Бялынічы Магілёўскай вобласці. Па словах хлопца, машыну ён угнаў не дзеля крадзяжу, а каб пакатацца па начным горадзе. 

Дарэчы, у машыне разам з юнаком знаходзілася дзяўчына.

За ўгон аўтамабіля юнаку пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.