Немца-самазабойцу ўратавалі беларускія валізкі

Аб гэтым выпадку піша газета “Заря”. Перад новым годам дзве беларускі з пад Кобрына паехалі да сваякоў у Нямеччыну і трапілі ў кур’ёзную сітуацыю. Жанчын не сустрэлі сваечасова на пероне вакзала, і яны былі вымушаны чакаць сваякоў на лаве ў вестыбюле будынка. Свае валізкі з падарункамі яны паставілі побач з лавай. Менавіта ў гэта месца і трапіў самагубца.



“Удар падаючага цела быў такі моцны, што нашыя торбы літаральна выбухнулі і раскінулі паўсюль нашыя рэчы разам з цукеркамі і цацкамі. Патокам паветра нас скінула з лавы... Спачатку мы думалі, што апынуліся ў эпіцэнтры тэракту...” — згадваюць жанчыны.



Праз некалькі хвілін апрытомнеў і мужчына, у якога не атрымалася звесці рахункі з жыццём.



Беларусак тэрмінова даставілі берлінскую лякарню адной з іх наклалі 20 швоў на галаву, а другой на руцэ замацавалі лангету. Пасля двух тыдняў гасцявання ў родзічаў кабеты паспяхова вярнуліся на радзіму. Цяпер нямецкія юрысты рыхтуюць позву ў суд для кампенсацыі панесеных нашымі зямлячкамі стратаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі