“Нечаканае” рашэнне Лукашэнкі: што ў ім “новага” і чаго чакаць далей — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Анонс на электаральны 2025 год ад Лукашэнкі дэмсілы (ці каму ён гэты свой пасыл найперш накіроўваў?) атрымалі, і нічога новага там няма: Лукашэнка плануе на тых “выбарах” балатавацца. Што праўда, у гэтым выпадку ў двукоссе варта было б браць не толькі слова “выбары”, але і слова “балатавацца”. Бо ні адно, ні другое ўжо даўно не пасуе для апісання таго, што перыядычна ладзіць рэжым. Але як бы там ні было, і дэмсілы, і Захад, і беларускае грамадства, і рэптылоіды з марсіянамі папярэджанне Лукашэнкі атрымалі.

Ці змяняе нешта заява Лукашэнкі наконт 2025 года ў палітычным раскладзе як у самой Беларусі, так і вакол яе? Што варта рабіць у гэтай сітуацыі беларускаму грамадству і як на любыя планы ўплывае сітуацыя ва Украіне? Ці павялічваецца небяспека ўцягвання Беларусі ў баявыя дзеянні ва Украіне на баку расійскіх акупантаў і пагроза страты незалежнасці? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі