Не ўсё так добра — Лукашэнка сабраў чыноўнікаў абмеркаваць справы ў эканоміцы

Чыноўнікі паведамляюць Аляксандру Лукашэнку пра сітуацыю ў эканоміцы / president.gov.by
Чыноўнікі паведамляюць Аляксандру Лукашэнку пра сітуацыю ў эканоміцы / president.gov.by

У беларускай эканоміцы "не ўсё так добра", заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы з чыноўнікамі. Абмеркаваць эканамічныя праблемы да яго прыйшлі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў і старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

Паводле слоў Лукашэнкі, "апошнія месяцы, тыдні — пэўнае добрае ажыўленне і рост эканомікі ў цэлым. Я гэта кажу спецыяльна і падкрэсліваю, каб нашы людзі разумелі, што не ўсё так добра. Яны нас часам крытыкуюць за тое, што міністры нібыта прыхарошваюць сітуацыю".

Лукашэнка запатрабаваў не забываць пра кошты — "гэта не проста нейкае імгненнае даручэнне або пажаданне". І калі нешта не прадугледзелі, як гэта звычайна бывае, пастановай урада і выпусцілі, "трэба карэктаваць, дадаваць". Але кошты павінны ўсталёўвацца паводле тых правіл, якія вызначае дзяржава, перадае словы Лукашэнкі БЕЛТА.  

На сустрэчы з чыноўнікамі Лукашэнка таксама расказаў, што плануе найбліжэйшым часам зноў сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Паводле яго слоў, гэтая сустрэча патрэбная, каб "канчаткова" падвесці вынікі года і вызначыць задачы на наступны. Лукашэнка таксама згадаў крэдыт, які абяцала вылучыць Расія "на інтэграцыйныя праекты па імпартазамяшчэнні".

"Расіі выгадна і нам. Нават больш Расіі, чым нам. Таму Расія і крэдытуе іх. Як тут у нас ідуць справы?" — пацікавіўся ў сваіх чыноўнікаў Лукашэнка. Што яны адказалі, БЕЛТА пакуль не паведамляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі