"Не магу працаваць. Магу толькі дапамагаць". Хто сустракае ўкраінскіх уцекачоў

Украінцы, якія прыязджаюць, могуць звярнуцца па любую дапамогу: і жыллё, і квіткі, і рэчы дадуць бясплатна
Украінцы, якія прыязджаюць, могуць звярнуцца па любую дапамогу: і жыллё, і квіткі, і рэчы дадуць бясплатна

Па ўсёй Варшаве — украінскія сцягі. Яны і ў гандлёвых цэнтрах, і на вуліцах — усюды, дзе звычайна мільгаюць на экранах рэкламныя плакаты. Але гэтыя сцягі гавораць толькі пра тое, што здарылася.

На Варшаўскім вакзале ёсць іншыя сцягі — яны гавораць, што рабіць. Палякі і ўкраінцы, якія жывуць у Польшчы, трымаюць іх у руках, каб уцекачы, якія прыязджаюць сюды, ведалі, куды ім пайсці.
 

"Маці тэлефаную некалькі разоў на дзень. Сірэны, сірэны".

Андрэй трымае ў руках адзін з такіх сцягоў.

— Не магу працаваць. Не магу нічога рабіць. Прыйшоў у цэнтр дапамогі, уладкаваўся валанцёрам. Цяпер сустракаем цягнік з Любліна, якім уцекачы прыедуць. Іншыя хлопцы і дзяўчаты стаяць на іншых вакзалах. Мы перакладаем, купляем квіткі, развозім людзей, засяляем у кватэры — усё робім. Калі беларусы звернуцца — мы накіруем іх у той жа цэнтр, якая розніца, каму дапамагаць.

“Не могу работать. Могу только помогать”. Кто встречает украинских беженцев
Андрэй, валанцёр / Еўрарадыё

У чацвер рана раніцай Андрэй паслухаў выступ Пуціна — і больш не спаў. Увесь наступны дзень чытаў навіны.

— Я павінен нешта рабіць — а рабіць нічога не магу. Магу толькі дапамагаць. Ва Украіне ў мяне маці, баба, маці маёй жонкі. З'язджаць яны пакуль не збіраюцца — у іх узросце складана перамяшчацца. Маме тэлефаную па некалькі разоў на дзень. Што расказвае? Сірэны, сірэны.

Андрэй адпраўляе нас да Палаца культуры і моладзі. Адзінага сталінскага будынка Варшавы. Па іроніі пункт дапамогі разгарнулі менавіта ў ім.
 

"Я ўсё яшчэ не магу паверыць, што гэта адбываецца"

Сюды людзі прыносяць ежу, ваду, вопратку, медыкаменты — усё, што можа спатрэбіцца ўцекачам. Несці можна што хочаце.

“Не могу работать. Могу только помогать”. Кто встречает украинских беженцев
Прынесці можна што хочаце / Еўрарадыё

Пажылая полька прыйшла да гэтага цэнтра разам са сваёй унучкай. Жанчына перажыла вайну. Калі яе ўнучка спрабуе расказаць нам, якія рэчы яны сабралі для валанцёраў, пачынае плакаць.

— Я не магу ўявіць, што я павінна сабраць заплечнік і паехаць у незнаёмую краіну. У месца, якога я не ведаю.

Што я магу зрабіць, чым дапамагчы? Я проста схадзіла ў краму, купіла рэчаў, якія могуць быць патрэбныя людзям на першы час: лекі, адзенне. Рэчы, пра якія ў інтэрнэце пісалі, што яны самыя важныя. Хоць я не ведаю, што на самай справе самае важнае.

“Не могу работать. Могу только помогать”. Кто встречает украинских беженцев
Гэта проста два неабыякавыя чалавекі з Польшчы. І яны дагэтуль не могуць паверыць, што наземная аперацыя магчымая ў ХХІ стагоддзі

Я не магу зразумець, што адбываецца. Я не магу ўявіць, што такое можа адбывацца ў сучаснасці. Ёсць так шмат спосабаў, каб знайсці рашэнне палітычных рознагалоссяў.

Украінцы, якія прыходзяць сюды валанцёрамі, расказваюць пра блізкіх, якія спрабуюць выбрацца з Кіева. Або пра блізкіх, якія прынялі рашэнне застацца ў Кіеве. Яны сабраныя, яны імкнуцца зрабіць усё, што могуць, каб дапамагчы землякам.

Дзве маладыя дзяўчыны са Львова кажуць, што вельмі ўдзячныя палякам. Адна з іх расказвае: купляючы квіток да Варшавы для мамы, не ведала, што праезд для ўкраінцаў Польшча зрабіла бясплатным.

— Жанчына, якая прадавала мне квіток, сама спытала: ваша мама з Украіны будзе ехаць? Тады не трэба купляць, квіток бясплатны.

Я баюся за маму: пешшу праз мяжу яна ісці не зможа, там вялізныя чэргі, не вытрымае. Будзем думаць.

Мы падыходзім да маладога ўкраінца — Ігара, — які толькі-толькі далучыўся да валанцёрскай каманды. Заўтра ўсе яго сябры ў Кіеве далучацца да тэрытарыяльнай абароны.

“Не могу работать. Могу только помогать”. Кто встречает украинских беженцев
Паказальнік на варшаўскі інфармацыйны пункт / Еўрарадыё

— Што вы хочаце пачуць? У мяне ўся сям'я ў Кіеве, куча сяброў у Кіеве. Некаторыя выехалі, бабулі і дзядулі сказалі, што нікуды не паедуць. Пакуль сувязь працуе, пастаянна перапісваемся. У Кіеве сітуацыя больш-менш спакойная.

Ён чакаў вайну. Таму што вайна, кажа ён, ідзе ўжо восем гадоў.

— Той, хто гэтага не чакаў, трошкі дурны.

 

Чаго вы чакаеце ад Расіі?

Ігар не верыць, што расіяне могуць паспрабаваць скінуць уладу, якая распачала гэтую вайну. Але для расіян у яго ёсць іншыя ідэі: не абавязкова ладзіць уласны "майдан", каб падтрымаць Украіну.

— Нягледзячы на тое, што шмат вайскоўцаў прыехала ва Украіну, сілы паліцыі, вайскоўцаў хопіць на тое, каб перабіць людзей.

Але будзе выдатна, калі яны будуць працягваць выходзіць на мітынгі. Калі будуць спрабаваць падтрымліваць чысціню свайго інфаполя, калі не будуць верыць прапагандзе, якая цяпер вырабляецца ў неймаверных колькасцях. Будзе выдатна, калі будуць дапамагаць нашым хлопцам блакаваць сайты. Будзе выдатна, калі будуць верыць у нас.

У Андрэя шмат сваякоў і сяброў у Расіі. Яны, кажа Ігар, у шоку. І ён ведае, што яго сябрам цяжка.

— Я да расіян стаўлюся добра, я ведаю, што ім вельмі цяжка. Я ведаю, што шмат каму крыўдна, што яны засмучаныя. А зрабіць нічога не могуць, таму што баяцца. І калі б у нас была такая дыктатура ва Украіне, я б таксама баяўся выйсці. Ведаў бы, што мяне закрыюць, а заўтра маім дзецям не будзе чаго есці. Так і яны: тысяча выйдзе, дзве тысячы закрыюць.

“Не могу работать. Могу только помогать”. Кто встречает украинских беженцев
Андрэй: "Я стаўлюся да расіян добра, я ведаю, што ім вельмі цяжка. Я ведаю, што шмат каму крыўдна, што яны засмучаныя. А зрабіць нічога не могуць"

Мне ўжо 43 гады, я памятаю Савецкі Саюз. І тое, што адбываецца, я не магу змясціць у галаве. Можа быць, калі б я нарадзіўся ў 95-м, я б прымаў гэта не так блізка да сэрца. А я бачыў, як мы ўсе сябравалі ў гады Савецкага Саюза. Так, Савецкі Саюз прынёс шмат бяды, але я кажу пра іншае.

Я атрымаў з дзяцінства штуршок да пацыфізму, да пасылу пра тое, што "мы разам". Гэта мне многае дало, але і загнала ў рамкі. Кожны з нас у чымсьці зашораны — украінцы, расіяне. А шоры адкрываць не даюць. Коні шоры адкрываюць, толькі калі яна на свабодзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі