Вы тут

Названыя сімптомы каранавіруса ў хатніх жывёл

Пакуль няма доказаў, што каранавірус можа перадавацца ад жывёлы да чалавека / pixabay.com

Названыя сімптомы каранавіруса ў хатніх жывёл. Як паведамляе ria.ru, спецыялісты з навуковых цэнтраў Рассельгаснагляду папярэджваюць, што ў зоне рызыкі апынуліся самыя папулярныя ў людзей жывёлы — сабакі і коткі. Калі першыя пераносяць COVID-19 без знешніх сімптомаў, дык інфікаваныя коткі могуць чхаць, кашляць, у іх можа павышацца тэмпература, з'яўляцца выдзяленні з вачэй і носа. У некаторых выпадках заўважаюцца сімптомы вострай кішачнай інфекцыі — дыярэя і ваніты.

Як вядома, Сусветная арганізацыя здароўя не мае доказаў, што каранавірус можа перадавацца ад жывёлы да чалавека. Аднак даследаванні ўжо праводзіліся і некаторыя навукоўцы заяўляюць, што такая рызыка ёсць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.