Назло буржуям Ляпіс Трубяцкой выклаў новы альбом у інтэрнэт

“Дзяржава табе гарантуе жыццё: чарка, скварка, ланцуг — вось і ўсё”, — пяецца ў беларускамоўнай песні пра “Ружовыя акуляры”.
Пад лозунгам “Не давай буржуям на чай — “Культпрасвет” бясплатна качай!” гурт Ляпіс Трубяцкой выклаў свой новы альбом у інтэрнэт для бясплатнага скачвання.

Афіцыйны рэліз альбома пад назвай “Культпрасвет” адбудзецца толькі 1 верасня, але ужо зараз яго можна скачаць на сэрвісе “Кругі”.

Альбом даступны абсалютна бясплатна, але жадаючыя могуць і заплаціць за яго столькі, колькі лічаць неабходным. “Калі альбом вам спадабаўся, вы можаце падтрымаць музыкаў рублём, доларам ці еўра. Ляпісы будуць вам удзячныя!”, — напісана на старонцы гурта на сервісе kroogi.com.

Стыль альбома пазначаны як ska-punk, protopunk, punk rock, reggae, revolutionary march.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі