Найчасцей грыбамі атручваюцца жыхары Мінска і Магілёўшчыны
З пачатку года ў Беларусі зафіксавалі 35 выпадкаў атручванняў грыбамі, пацярпелі 38 чалавек. Як адзначае прэс-служба Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, летась за той жа перыяд былі 23 выпадкі з 26 пацярпелымі. Сёлета найчасцей грыбамі атручваюцца жыхары Мінска (12) і Магілёўшчыны (8).
Спецыялісты інфармуюць, што звычайна людзі атручваюцца з-за ўжывання ў ежу неядомых грыбоў, альбо нават і атрутных. Часам прычынай атручвання было няправільнае іх прыгатаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.