Навукоўцы з Вялікабрытаніі знайшлі самы стары ў свеце жарт

Гэтае адкрыццё дазваляе зрабіць выснову, што гумар "ніжэй за пояс" у старажытнасці быў папулярны не менш, чым у нашыя дні. Даследчыкі University of Wolverhampton вызначылі, што самы старажытны жарт быў запісаны ў 1900 годзе да нашай эры. Ён належыць шумерам, якія жылі на тэрыторыі цяперашняга паўднёвага Ірака.

Прыкладны пераклад: "Такога не здаралася з спрадвечных часоў, каб дзяўчына пукнула, седзячы на каленах у мужа".

Трэба дадаць, што даследчыкі склалі своеасаблівую "дзесятку" старажытных жартаў. Туды ўвайшоў і выраз 1600 году да н.э. Ён прысвечаны фараону Снофру: "Як пазабавіць сумнага фараона? Спусціць па плыні Нілу рыбацкую лодку з дзяўчынамі, апранутымі толькі ў рыбалоўныя сеткі, і прапанаваць фараону злавіць рыбку".

Не вельмі адрозніваюцца па ўзроўні і жарты англа-саксонцаў. Самы стары брытанскі жарт-загадка датуецца Х стагоддзем: "На мужчынскім бядры вісіць, да ўлюбёнай дзіркі бяжыць". Адказ: "ключ".

Як гавораць прадстаўнікі ўніверсітэту, з часам жарты перажывалі розныя змены. Так, яны прымалі форму пытанняў-адказаў, альбо загадак і прыказак. Аднак "туалетны" гумар назіраецца ўжо ў самых ранніх формах.

Фота: www.bath.ac.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі