Вы тут

Галоўную навагоднюю ялінку ў Полацку ўпусцілі на мосце пры перавозцы

Ялінка ў Полацку / "Полацкі веснік"

Галоўную навагоднюю ялінку ў Полацку не змаглі давезці ў цэнтр горада без прыгод. Падчас паездкі дрэва звалілася з аўтамабіля на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, недалёка ад дзіцячай гарадской паліклінікі, піша сайт gorod214.by. 

Афіцыйная прадстаўніца Полацкага РАУС Юлія Зайцава ўдакладніла, што ялінка звалілася з машыны на Чырвоным мосце. Гэтае здарэнне стала прычынай аўтамабільных затораў.

Прыгоды з усталяваннем галоўнай гарадской ялінкі Полацка адбываюцца ўжо трэці год запар. У 2017 годзе вяршыня ялінкі была заўважна нахіленая, таму дрэва атрымала ў сацсетках назву "Пізанскай ялінкі". У 2018-м ялінку на плошчы ўсталявалі толькі з другой спробы: першае дрэва пашкодзілі пры перавозцы, яго давялося замяняць на новае. А ў 2015 годзе ўжо ўпрыгожаная ялінка звалілася проста на плошчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.