Вы тут

Настаўніца з-пад Івацэвічаў уклалася ў біткоіны і засталася без грошай

Біткоін / Reuters

Вясковая настаўніца з Івацэвіцкага раёна вырашыла набыць сабе віртуальную валюту — біткоіны. Але, як піша "Івацэвіцкі веснік", мяркуючы па ўсім, натрапіла на махляроў. 

Жанчына знайшла ў інтэрнэце віртуальную крыптабіржу і праз яе пералічыла прадаўцу біткоінаў больш за 1000 рублёў. Аднак віртуальнай валюты настаўніца не дачакалася. Вярнуць свае грошы яна таксама не здолела. 

Цяпер у акалічнасцях фінансавай аперацыі разбіраецца міліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.