Вы тут

Намеснікам генпракурора стаў пракурор Мінскай вобласці

Сяргей Хмарук / minsk-region.gov.by

Намеснікам генпракурора стаў пракурор Мінскай вобласці Сяргей Хмарук. А на яго пасаду прызначылі Юрыя Шчацько, які дагэтуль працаваў начальнікам упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертызаў па Віцебскай вобласці. Калектыву Шчацько прадставіў генпракурор Андрэй Швед, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Хмарук быў прызначаны пракурорам Мінскай вобласці ў канцы 2019-га, а да таго быў з 2012 года пракурорам Мінска. Вакансія намесніка генпракурора з'явілася ў сакавіку пасля прызначэння Дзмітрыя Гары новым кіраўніком Следчага камітэта.

Генпракурор прадстаўляе новага пракурора Мінскай вобласці / prokuratura.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.