НАК: з 9 жніўня па 3 лістапада ў Беларусі адбылося 25800 затрыманняў

Сілавікі ў Мінску / Еўрарадыё
Сілавікі ў Мінску / Еўрарадыё

Створанае напачатку лістапада Народнае антыкрызіснае кіраванне абвясціла, што атрымала ўнутраныя справаздачы МУС па затрыманых у Беларусі. Яна ахоплівае перыяд з 9 жніўня па 3 лістапада. 

Згодна з дакументамі, за гэты час адбылося 25800 затрыманняў за "парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і здзяўсненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні". Супрацоўнікі МУС склалі больш за 24 тысячы адміністрацыйных пратаколаў.

Па дадзеных справаздачы, са дня выбараў грамадзяне беларусі падалі ў органы ўнутраных справаў 4 тысячы заяваў пра гвалт з боку сілавых структур. На дадзены момант няма публічнай інфармацыі ні пра адну крымінальную справу, заведзеную за гэта. Заяўнікі атрымліваюць са Следчага камітэта паведамленні пра перапыненне праверак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі