Вы тут

НАК пракаментаваў сітуацыю з Крысцінай Ціманоўскай

Крысціна Ціманоўская. Фота Instagram атлеткі

Як сцвярджаюць у беларускай дэлегацыі на Алімпіадзе, дактары выдалі заключэнне аб "эмацыянальна-псіхалагічным стане" атлеткі, пасля чаго было вырашана адазваць яе заяўку на наступныя спаборніцтвы.

"Па словах лекараў, у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам беларускай спартсменкі Крысціны Ціманоўскай трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы прыняў рашэнне аб спыненні выступу спартсменкі на XXXII Алімпійскіх гульнях. У выніку заяўка спартсмена на ўдзел у кваліфікацыйных забегах на 200 м і ў эстафеце 4х400 м была адкліканая", - гаворыцца ў афіцыйнай завяве.

У сваю чаргу Крысціна Цімановская абвяргае афіцыйную версію і сцвярджае, што лекары яе ня аглядалі.

Так супала, што "стан" бягухі выклікаў у дактароў "пытанні" пасля таго, як дзяўчына раскрытыкавала беларускіх спартовых функцыянераў. Пасля гэтага бягуху ўжо суткі палошча дзяржпрапаганда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.