Над Грузіяй украінскай ракетай збіты расійскі бамбардзіроўшчык

Расійскі бамбардзіроўшчык далёкага дзеяння Ту-22 быў збіты над Грузіяй зенітнай ракетай, як мяркуецца, С-200. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла крыніца ў аператыўным штабе расійскай вайсковай групоўкі. Суразмоўца агенцыі лічыць, што звычайныя сродкі Супрацьракетнай абароны не маглі нанесці шкоду гэтаму бамбардзіроўшчыку, паколькі яны кантралююць максімум 5 км, а Ту-22 "выконвае баявыя задачы на значна большых вышынях".

Расійскі бок не выключае, што зенітныя ракетныя сістэмы С-200 Грузіі маглі быць пастаўленыя з Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі