Нацбанк: Не варта чакаць істотнага зніжэння стаўкі рэфінансавання ў 2018-м

Нацбанк: Не варта чакаць істотнага зніжэння стаўкі рэфінансавання ў 2018-м

У 2018 годзе ў Беларусі не варта чакаць больш істотнага зніжэння стаўкі рэфінансавання. Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц. У сераду стала вядома пра восьмае за бягучы год зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 11% гадавых (з 18 кастрычніка). Прагнозны паказчык па ёй на канец наступнага года запланаваны на ўзроўні 10%.

Па словах Калечыца, Нацыянальны банк будзе аналізаваць сітуацыю, у тым ліку і з інфляцыяй. “Зыходзячы з таго, што прагноз на наступны год ужо блізкі да паказчыкаў, якія цяпер складваюцца па інфляцыі, чакаць нейкага больш істотнага руху стаўкі адносна бягучых узроўняў не даводзіцца”, — цытуе словы намесніка старшыні праўлення Нацбанка БЕЛТА.

Таксама Дзмітрый Калечыц заявіў, што Нацбанк не бачыць значных рызык для павелічэння інфляцыі да канца 2017-га. Мяркуецца, што год удасца закончыць “у межах 6% па інфляцыі”.

Нацбанк: Не варта чакаць істотнага зніжэння стаўкі рэфінансавання ў 2018-м
Дзмітрый Калечыц. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі