Нацбанк Беларусі можа лібералізаваць валютнае заканадаўства

Нацбанк Беларусі можа лібералізаваць валютнае заканадаўства

Першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Тарас Надольны падчас банкаўскага форума заявіў, што Нацбанк разглядае магчымасці лібералізацыі валютнага заканадаўства.

Цяпер ідзе праца над ацэнкай магчымасці лібералізацыі валютнага заканадаўства для стварэння ўмоў прытоку валюты на мясцовы рынак з пункту гледжання свабодных умоў вядзення гаспадарання, — сказаў Надольны.

Разглядаецца пытанне аб зніжэнні абавязковага продажу валютнай выручкі суб’ектамі гаспадаркі, бо з 1 студзеня 2017 у адпаведнасці з дамовай аб ЕАЭС прадугледжана поўная адмена абавязковага продажу валютнай выручкі суб’ектамі гаспадарання.

Надольны таксама сказаў, што ў Беларусі ёсць права ў некаторых выпадках захоўваць абавязковы продаж валютнай выручкі, краіна не плануе гэтым актыўна карыстацца, паведамляе БЕЛТА.

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі