Вы тут

Набліжаемся да 68 тысяч: у Беларусі +138 выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі

"Хуткая" ў Беларусі / Еўрарадыё

У Беларусі за суткі памерла 4 чалавекі з каранавірусам (напярэдадні было +6). Колькасць ахвяр на 1 жніўня дасягнула 563, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Дадалося яшчэ 138 выпадкаў заражэння COVID-19 (у папярэднія суткі было +143). Усяго іх ужо 67 946. Выпісана з бальніц 62 686 чалавек (+242).

За апошнія суткі праведзена 10 395 тэстаў на каранавірус (напярэдадні было +110 842). Усяго іх зроблена ўжо 1 309 823.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.