На Зыбіцкай п'яны мужчына скокнуў у Свіслач і ледзь не патануў

На Зыбіцкай п'яны мужчына скокнуў у Свіслач і ледзь не патануў

На Зыбіцкай п'яны мужчына скокнуў у Свіслач і ледзь не патануў. Як паведамляе "Мінск-Навіны", гэта здарылася ў ноч на суботу . Кампанія маладых людзей адпачывала ў адным з бараў моднай тусовачнай вуліцы і была на падпітку. Адзін з хлопцаў пайшоў у заклад з прыяцелямі, што пераплыве раку: ён скокнуў у ваду і раптам пайшоў да дна.

Уратаваць тапельца спрабаваў выпадковы мінак, што апынуўся побач. Ён знайшоў пацярпелага ў вадзе, калі той ужо быў непрытомны. Даставалі яго з ракі з дапамогай патрульных амапаўцаў, якія былі непадалёк і прыйшлі на месца, калі іх паклікалі сведкі здарэння.

Да прыезду хуткай супрацоўнікі АМАП рабілі мужчыне штучнае дыханне і масаж сэрца. Потым прыбылі медыкі і здолелі яго рэанімаваць ін'екцыяй адрэналіну. Малады чалавек дастаўлены ў лякарню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі